Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:42 ]  Пакістан не прадаставіць прытулку Усаму Бін Ладэну і ягоным прыхільнікам


ІСЛЯМАБАД. Пакістан не прадаставіць прытулку Усаму Бін Ладэну і ягоным прыхільнікам, калі яны паспрабуюць пакінуць Афганістан. Пра гэта заявіў сёньня прадстаўнік міністэрства замежных справаў Пакістану. Разам з тым ён падкрэсьліў, што Іслямабад ня будзе браць удзел ні ў якіх ваенных дзеяньнях супраць Афганістану. Пакістан – адзіная краіна ў сьвеце, якая захоўвае дыпляматычныя адносіны з кабульскім рэжымам талібаў.
XS
SM
MD
LG