Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:37 ]  ЗША пакуль што не рабілі сваім партнэрам па НАТО ніякіх прапановаў адносна ваеннай дапамогі ў яе антытэрарыстычнай кампаніі


БРУСЭЛЬ. Генэральны сакратар НАТО сёньня заявіў, што ЗША пакуль што не рабілі сваім партнэрам па НАТО ніякіх прапановаў адносна ваеннай дапамогі ў яе антытэрарыстычнай кампаніі. Аднак Робэртсан, выступаючы пасьля нефармальнай сустрэчы міністраў абароны НАТО ў Брусэлі, сказаў, што ўсе 19 краінаў-сябраў НАТО пагадзіліся, што карані тэрарызму трэба вынішчыць. Ён заявіў, што кампанія супраць тэрарызму будзе доўгай і запатрабуе радыкальна новага мысьленьня. Прадстаўнік міністэрства абароны ЗША Пол Волфовіч паведаміў саюзьнікам па НАТО, што кампанія барацьбы з тэрарызмам будзе мець ня толькі ваенны характар, але таксама ўключаць усе даступныя эканамічныя і дыпляматычныя інструмэнты. Волфовіч паведаміў, што ЗША не плянуюць зараз калектыўнага дзеяньня, але саюзьнікі ў гэты момант могуць дапамагчы ЗША зборам выведных дадзеных адносна апэрацыяў тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG