Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:48 ]  Шымон Пэрэс і Ясэр Арафат дамовіліся пра рэжым спыненьня вагню


ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Пэрэс і палестынскі лідэр Арафат дасягнулі дамоўленасьці пра захады, накіраваныя на падтрыманьне рэжыму спыненьня вагню. Сустрэча Пэрэса і Арафата адбылася сёньня ў аэрапорце Газы. Тым часам, акцыі гвалту на Блізкім Усходзе працягваюцца – сёньня падчас выбуху бомбы былі параненыя тры ізраільскія жаўнэры. Прэм’ер-міністар Ізраілю Шарон патрабуе, каб рэжым спыненьня вагню пратрымаўся ня менш як двое сутак – да пачатку перамоваў. Аднак ЗША і краіны Заходняй Эўропы настойваюць на тым, каб замірэньне захоўвалася, а мусульманскія краіны далучыліся да міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі. Як паведамляецца, радыкальныя палестынскія групоўкі “Іслямскі Джыгад” і “Хамаз” заявілі, што ня будуць прытрымлівацца спыненьня вагню.
XS
SM
MD
LG