Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:40 ]  Барацьба з тэрарызмам «запатрабуе працяглых намаганьняў на працягу даволі доўгага пэрыяду».


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд сказаў, што амэрыканскае змаганьне з тэрарызмам не пачнецца масіўным ваенным наступам накшталт высадкі саюзных войскаў у 1944 годзе ў Францыі. Паводле Рамсфэлда, барацьба з тэрарызмам не пачнецца і ня скончыцца нейкай «заўважнай падзеяй». Яна «запатрабуе працяглых намаганьняў на працягу даволі доўгага пэрыяду». Рамсфэлд лічыць, што кампанія будзе працягвацца «ня пяць хвілін або пяць месяцаў», а цэлыя гады. Тым часам Злучаныя Штаты лічаць галоўным падазраваным у тэрарыстычных нападах Усаму бін Лядэна, які, магчыма, хаваецца ў Афганістане. У сувязі з гэтым мяркуецца, што Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць ваеннага ўдару па Афганістане.
XS
SM
MD
LG