Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:39 ]  Делегацыя Эўрапейскага Зьвязу сёньня ў Тэгеране сустрэнецца з кіраўніцтвам Ірану


ТЭГЕРАН. Делегацыя Эўрапейскага Зьвязу сёньня ў Тэгеране абмяркуе з кіраўніцтвам Ірану барацьбу Злучаных Штатаў зь міжнародным тэрарызмам. У дэлегацыю ўваходзяць адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна, камісар замежных справаў Крыс Патэн і міністар замежных справаў Бэльгіі Люі Мішэль. Яны сустрэнуцца з прэзыдэнтам Ірану Мухамадам Хатамі і міністрам замежных справаў Камалем Харазі. Захад спрабуе дамагчыся падтрымкі Ірану ў барацьбе з тэрарызмам і падазраваным у тэроры Усамам бін Лядэнам. Зь Ірану дэлегацыя Эўразьвязу накіруецца ў Ярданію, Савудаўскую Арабію, Сірыю і Эгіпэт.
XS
SM
MD
LG