Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:38 ]  Міністры абароны краінаў НАТО сустракаюцца сёньня ў Брусэлі


БРУСЭЛЬ. Міністры абароны краінаў НАТО сустракаюцца сёньня ў Брусэлі, каб абмеркаваць нядаўнія тэрарыстычныя напады на Злучаныя Штаты і барацьбу зь міжнародным тэрарызмам. Намесьнік міністра абароны Злучаных Штатаў Пол Вулфавіц, які прадстаўляе ЗША на сустрэчы, пазнаёміць міністраў са стратэгіяй сваёй краіны ў барацьбе з тэрарызмам і распавядзе, як будзе адбывацца барацьба і чым краіны НАТО могуць у ёй дапамагчы. Апрача гэтага на сустрэчы будуць абмяркоўвацца амэрыканскія пляны распрацоўкі сыстэмы супрацьракетнай абароны і місіі НАТО ў Косаве, Босьніі і Македоніі. Пры заканчэньні сэсіі міністры абароны краін НАТО сустрэнуцца са сваім расейскім калегам Сяргеем Івановым.
XS
SM
MD
LG