Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:36 ]  Палестынскі лідэр Ясір Арафат і міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс сустрэнуцца сёньня ў Газе


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Плянуецца, што палестынскі лідэр Ясір Арафат і міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс сустрэнуцца сёньня ў Газе для перамоваў аб умацаваньні замірэньня. Перамовы адбудуцца на лётнішчы ў Газе. Ізраільскі прэм’ер Арыэль Шарон на гэтым тыдні ўжо двойчы адкладаў такую сустрэчу, заяўляўшы, што перамовы ня могуць адбыцца, пакуль гвалтоўныя дзеяньні ня спыняцца прынамсі на 48 гадзін. Пэрэс учора заявіў, што чакаць у рэгіёне поўнага спакою было б нерэалістычна. Злучаныя Штаты патрабуюць правесьці палестынска-ізраільскую сустрэчу нягледзячы на працяг гвалту.
XS
SM
MD
LG