Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:33 ]  Папа Ян Павел ІІ сёньня працягвае свой візыт у Армэнію


ЕРЭВАН. Папа Ян Павел ІІ сёньня працягвае свой візыт у Армэнію, дзе сьвяткуецца 1700-ая гадавіна прыняцьця гэтай краінай хрысьціянства. Сёньня папа ўскладзе вянок у мэмарыяле ахвяраў генацыду 1915 году, падчас якога загінулі мільёны армянаў. Папа і каталікос Гарэгін ІІ, які ўзначальвае Армянскую Апостальскую Царкву, возьмуць сёньня ўдзел у экумэнічнай багаслужбе ў катэдральнай царкве Сьвятога Грыгорыя ў Ерэване. Бальшыня армянаў належыць да Армянскай Апостальскай Царквы, якая адыйшла ад Рыму ў пятым стагодзьдзі. У краіне жыве таксама да 7 тысячаў рыма-каталікоў.
XS
SM
MD
LG