Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:37 ]  Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сустрэўся зь японскім прэм”ер-міністрам Каідзумі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сустрэўся зь японскім прэм”ер-міністрам Каідзумі з мэтай каардынацыі пляну барацьбы зь міжнародным тэрарызмам. Каідзумі заявіў, што Японія задзейнічае свае сілы бясьпекі і будзе працаваць на дыпляматычным фронце ў змаганьні зь міжнародным тэрарызмам. Буш заявіў, што ня толькі ён запрашае да міжнароднага супрацоўніцтва зь міжнародным тэрарызмам. “Ня толькі я запрашаю да вялікага міжнароднага супрацоўніцтва, што мы і робім з нашымі сябрамі, японцамі. Мне найбольш прыемна, што савудаўскія арабійцы ўчора разарвалі дыпляматычныя стасункі з Талібанам, і што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, які кіруе моцнай дзяржавай, гаворачы пра супрацоўніцтва, заявіў, што Расея і ЗША маюць змагацца з глябальным тэрарызмам разам.” Каідзумі – адзін са шматлікіх лідэраў вядучых краінаў сьвету, якія гэтымі днямі наведваюць зь візытамі ЗША.
XS
SM
MD
LG