Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:34 ]  Прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што ўсе варыянты ціску на тэрарыстаў маюць быць выкарыстаныя


БЭРЛІН. Прэзыдэнт Расеі Пуцін знаходзіцца з трохдзённым афіцыйным візытам у Нямеччыне. Выступаючы сёньня ў нямецкам парлямэнце, Пуцін сказаў, што ўсе нацыі сьвету маюць асудзіць тэрарыстычныя напады на ЗША. Прычыны таму – тое, што сьвет карыстаецца састарэлай сыстэмай забесьпячэньня бясьпекі, а таксама тое, што краіны дэкляравалі супрацоўніцтва, але не супрацоўнічалі на самой справе. Раней сёньня пасьля перамоваў з канцлерам Нямеччыны Гэрхардам Шродэрам прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што ўсе варыянты ціску на тэрарыстаў маюць быць выкарыстаныя: “Тэрарысты павінны адчуць сябе ў поўнай палітычнай і ідэалягічнай ізаляцыі. Я мушу сказаць, што такую пазыцыю падзяляюць практычна ўсе вядучыя краіны сьвету.” Візыт Пуціна ў Нямеччыну працягнецца заўтра і пасьлязаўтра.
XS
SM
MD
LG