Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:04 ]  Кырзызстан гатовы прадаставіць баявой авіяцыі ЗША паветраны калідор для нанясеньня ўдараў па базах тэрарыстаў у Аўганістане


БІШКЕК.Кырзызстан гатовы прадаставіць баявой авіяцыі ЗША паветраны калідор для нанясеньня ўдараў па базах тэрарыстаў у Афганістане. Як паведаміў прэзыдэнт Акаеў, гэтае рашэньне было прынятае пасьля кансультацыяў з краінамі, што ўдзельнічаюць у дамове пра калектыўную бясьпеку СНД. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў ня выключыў, што ваенна-паветраныя сілы ЗША атрымаюць магчымасьць карыстацца лётнішчам у сталіцы Таджыкістану Душанбэ. Туркменістан дазволіў перавозіць праз сваю тэрыторыю гуманітарныя грузы для насельніцтва Афўганістану. Разам з тым туркмэнскі лідэр Ніязаў падкрэсьліў, што войскі замежных дзяржаваў ня ўвойдуць на тэрыторыю Туркменістану. Нагадаем, што Узбекістан і Казахстан яшчэ раней пагадзіліся прадаставіць свае тэрыторыі для дыслякацыі амэрыканскай баявой авіяцыі.
XS
SM
MD
LG