Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:53 ]  . Прэзыдэнт Расеі Пуцін прыбыў з трохдзённым афіцыйным візытам у Нямеччыну


БЭРЛІН. Прэзыдэнт Расеі Пуцін прыбыў з трохдзённым афіцыйным візытам у Нямеччыну. Сёньня ж адбудуцца перамовы госьця з канцлерам Нямеччыны Шродэрам, падчас якіх будуць абмяркоўвацца праблема расейскай запазыцынасьці, якая складае каля 20 мільярдаў даляраў, а таксама магчымасьць выкарыстаньня расейскага досьведу падчас ваенай апэрацыі ЗША ў Афганістане. У другой палове дня Пуцін выступіць перад дэпутатамі Бундэстагу. У Бэрлін Пуцін заявіў, што тэрарысты павінны адчуваць сыстэматычны ціск, які мае ўключаць і блякаваньне іх фінансавых крыніцаў. Канцлер Шродэр заявіў, што сьвет , магчыма, павінен пераасэнсаваць сваё стаўленьне да расейскіх ваеных апэрацыяў у Чачні.
XS
SM
MD
LG