Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:52 ]  Віцэ-прэм’ер Расеі Ільля Клябанаў заявіў, што Расея хоча быць раўнапраўным партнэрам у рэгіёне Балтыйскага мора


САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Віцэ-прэм’ер Расеі Ільля Клябанаў заявіў, што Расея хоча быць раўнапраўным партнэрам у рэгіёне Балтыйскага мора. Клябанаў зрабіў гэтую заяву на міжнароднай канфэрэнцыі краінаў балтыйскага рэгіёну, якая адбываецца ў Пецярбургу. Ён зазначыў, што Расея занепакоеная лёсам Калінінградзкага анкляву, які будзе абкружаны краінамі Эўразьвязу, калі да гэтай арганізацыі далучацца Польшча і Літва. Фінскі прэм’ер Паава Ліпанэн заявіў, што суседзі Расеі вітаюць далейшую эканамічную інтэграцыю Расеі ў Эўропу.
XS
SM
MD
LG