Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:40 ]  Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Джэк Стро прыбыў зь візытам у Тэгеран


ТЭГЕРАН. Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Джэк Стро прыбыў зь візытам у Тэгеран для перамоваў наконт плянаў Злучаных Штатаў стварыць міжнародную коаліцыю для барацьбы з тэрарызмам. Стро плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Ірану Мухамадам Хатамі і міністрам замежных справаў Камалем Харазі. Іран асудзіў нядаўнія тэрарыстычныя напады на Злучаныя Штаты, аднак заявіў, што не дазволіць ужыць сваю паветраную прастору для магчымай амэрыканскай ваеннай акцыі супраць Афганістану. Іран выступае супраць любых ваенных нападаў на Афганістан, баючыся наплыву ўцекачоў з гэтай краіны. Стро – найвышэйшая брытанская афіцыйная асоба, якая наведвае Іран ад часу ісьлямскай рэвалюцыі 1979 году.
XS
SM
MD
LG