Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:35 ]  Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан прыбывае сёньня ў Скоп’е для перамоваў наконт мірнага пляну для Македоніі


СКОП’Е. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан прыбывае сёньня ў Скоп’е для перамоваў наконт мірнага пляну для Македоніі. Учора македонскі парлямэнт папярэдне ўхваліў 15 паправак да канстытуцыі, якія надаюць македонскім альбанцам шырэйшыя правы. Узамен за гэта, паводле мірнага пляну, альбанскія паўстанцы абавязаліся здаць сваю зброю і распусьціць свае вайсковыя фармаваньні. Цяпер папраўкі чакаюць канчатковай ратыфікацыі. Сёньня парлямэнт зьбярэцца, каб вырашыць – ці выносіць пытаньне аб папраўках на рэфэрэндум. Кантынгент НАТО паведамляе, што паўстанцы здалі амаль усе заплянаваныя 3300 адзінак зброі. Місія НАТО ў Македоніі канчаецца заўтра.
XS
SM
MD
LG