Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:15 ]  Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў скрытыкавала Ізраіль за стварэньне буфэрнай зоны на поўначы тэрыторыі Заходняга Берагу Ярдану


НЬЮ-ЁРК. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў скрытыкавала Ізраіль за стварэньне буфэрнай зоны на поўначы тэрыторыі Заходняга Берагу Ярдану. Прэсавы сакратар ААН Фрэд Экхард назваў гэты крок правакацыйным актам, які можа падарваць намаганьні пакласьці канец канфлікту паміж Ізраілем і палестынцамі. Буфэрная зона шырынёю 2 кілямэтры працягнулася на 30 кілямэтраў у мясцовасьці, дзе за апошнія дні адбылося некалькі антыізраільскіх нападаў. Тым часам міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў аб намеры сустрэцца з палестынскім лідэрам Арафатам, калі той вернецца з паездкі ў Сырыю. Арафат учора паведаміў пра сваю згоду сустрэцца з Пэрэсам.
XS
SM
MD
LG