Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:12 ]  Сёньня, пасьля трохдзённага візыту ў Казахстан, папа Ян Павел ІІ прыбывае ў Армэнію


ЕРЭВАН. Сёньня, пасьля трохдзённага візыту ў Казахстан, папа Ян Павел ІІ прыбывае ў Армэнію, дзе ён возьме ўдзел ва ўрачыстасьцях у гонар 1700 гадавіны прыняцьця гэтай краінай хрысьціянства. У Ерэване папа сустрэнецца з прэзыдэнтам Робэртам Качар’янам і кіраўніком Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгінам ІІ. Бальшыня армянаў належыць да Армянскай Апостальскай Царквы, якая ў VI стагодзьдзі аддзялілася ад Ватыкану. У краіне жыве таксама да 7 тысячаў рыма-каталікоў.
XS
SM
MD
LG