Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:08 ]  Джордж Буш сустрэнецца сёньня з прэм’ер-міністрам Японіі Дзюн’іціра Кайзумі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сустрэнецца сёньня з прэм’ер-міністрам Японіі Дзюн’іціра Кайзумі ў рамках далейшых спробаў стварэньня глябальнай коаліцыі супраць міжнароднага тэрарызму. Учора Буш сустрэўся з канадыйскім прэм’ерам Жанам Крэцьенам, які паабяцаў падтрымку сваёй краіны Злучаным Штатам. Учора Буш выдаў загад замарозіць усе амэрыканскія банкаўскія рахункі падазраванага ў тэроры Усамы бін Ладэна. Паводле гэтага загаду замарожваюцца таксама рахункі шэрагу асобаў і арганізацыяў, якія падазраюцца ў падтрымцы міжнароднага тэрарызму.
XS
SM
MD
LG