Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:07 ]  Пуцін заклікаў чэчэнскіх ваяўнікоў на працягу 72 гадзінаў скласьці зброю і распачаць перамовы


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў чэчэнскіх ваяўнікоў на працягу 72 гадзінаў скласьці зброю і распачаць перамовы з расейскімі ўладамі. Паводле Пуціна, на перамовах мае быць распрацаваная працэдура раззбраеньня чэчэнскіх баявых аддзелаў і абмеркаваныя «абавязаньні ў наладжаньні мірнага жыцьця». Пуцін даслаў на Паўночны Каўказ свайго прадстаўніка Віктара Казанцава, які ад імя расейскага ўраду мае распачаць кантакты з чэчэнскімі ваяўнікамі. Пуцін не сказаў, што будзе рабіць Расея, калі чэчэнцы не адкажуць на ягоны заклік або адмовяцца весьці перамовы.
XS
SM
MD
LG