Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:39 ]  Парлямэнт Македоніі на папярэднім галасаваньні сёньня ўхваліў канстытуцыйныя рэформы


СКОП”Е. Парлямэнт Македоніі на папярэднім галасаваньні сёньня ўхваліў канстытуцыйныя рэформы па пашырэньню грамадзянскіх правоў альбанскай этнічнай меншыні. Але апазыцыйныя канстытытуцыйнай рэформе дэпутаты патрабуюць, каб пералік паправак да канстытуцыі, што падтрымліваюцца Захадам, быў зьменшаны або пастаўлены на нацыянальны рэфэрэндум. Заканадаўцы ўхвалілі чарнавыя варыянты 15 паправак да канстытуцыі, але праект пастановы прыняты звычайнай большасьцю галасоў, а не дзьвюма трацінамі, каб папраўкі мелі канстытуцыйную сілу. Кіраўніцтва парлямэнту спадзяецца на ратыфікацыю галасаваньня ў наступным месяцы. Канстытуцыйныя рэформы былі часткай заключанага пагадненьня пра спыненьне паўстаньня этнічных альбанцаў, што доўжылася 7 месяцаў. Узамен паўстанцы здаюць зброю міратворчай місіі ААН, якая заявіла, што яе задача практычна выкананая. Альбанскія лідэры заяўляюць, што калі парлямэнт ня прыме папраўкі да канстытуцыі, то верагоднае новае распальваньне барацьбы.
XS
SM
MD
LG