Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:35 ]  Усама бін Ладэн заклікаў палестынцаў не дапусьціць ваеннай апэрацыі ЗША ў Афганістане


ДУБАІ. Тэлебачаньне Катару паведаміла, што міжнародны тэрарыст Усама бін Ладэн заклікаў палестынцаў не дапусьціць ваеннай апэрацыі ЗША ў Афганістане. Спадарожнікавы тэлеканал Аль-Джазіра атрымаў па факсе тэкст заявы бін Ладэна, які, як лічаць, хаваецца ў Афганістане. Буйнейшая іслямісцкая партыя Пакістану – “Джамаат-э-іслямі” – заявіла, што гэтым тыднем наладзіць агульнанацыянальную кампанію пратэсту супраць магчымай апэрацыі ЗША ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG