Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:17 ]  Джордж Буш заявіў, што Уладзімір Пуцін разумее магчымасьць супрацоўніцтва ЗША і Расеі у барацьбе з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін з разуменьнем паставіўся да пазыцыі Злучаных Штатаў у пытаньні барацьбы зь міжнародным тэрарызмам. Мінулым уік-эндам Буш і Пуцін мелі тэлефанічныя перамовы. Выступаючы ў Белым Доме Буш заявіў: “Уладзімір Пуцін добра разумее, што халодная вайна скончылася і што Злучаныя Штаты і Расея могуць супрацоўнічаць. Мы можам супрацоўнічаць у новым стратэгічным накірунку. Мы можам супрацоўнічаць у бітве супраць тэрарызму.” Сёньня ў Маскве кіраўнікі Рады Фэдэрацыі і Дзярждумы паведамілі, што Уладзімір Пуцін сказаў ім пра сваю гатовасьць адчыніць паветраны калідор для гуманітарнай дапамогі ў выпадку, калі ЗША распачне ваенную апэрацыю супраць кіруючага ў Афганістане руху Талібан. Прэзыдэнт Туркменістану Сапармурат Ніязаў сёньня заявіў, што ягоная краіна была б гатовая аказаць дапамогу ЗША, прадаставіўшы свае наземныя базы і паветраныя прасторы для “гуманітарных місіяў”, але мае захоўваць нэўтральнасьць ў любым пад кіраўніцтвам ЗША канфлікце ў рэгіёне. Днём раней прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сказаў, што Казахстан гатовы “ўсімі магчымымі сродкам” падтрымаць Злучаныя Штаты ў паветраных ударах супраць тэрарыстаў. Казахстан быў першай краінай,
XS
SM
MD
LG