Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:15 ]  Злучаныя Штаты працягваюць падрыхтоўку да ваеннай апэрацыі ў межах міжнароднай кампаніі барацьбы з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты працягваюць падрыхтоўку да ваеннай апэрацыі ў межах міжнароднай кампаніі барацьбы з тэрарызмам. Сёньня прэзыдэнт Джордж Буш сустракаецца з прэм’ер-міністрам Канады Жанам Крэцьенам. Галоўная тэма – сытуацыя пасьля тэракту 11 верасьня. Учора дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сказаў, што ў хуткім часе будуць абнародванымі дакумэнты, якія паказваюць на датычнасьць Усамы бін Ладэна да апошніх атакаў тэрарыстаў на Злучаныя Штаты, што дае ім падставы правесьці акцыю адплаты супраць рэжыму Талібаў, які даў прытулак тэрарысту № 1.
XS
SM
MD
LG