Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:35 ]  Паводле папярэдніх дадзеных, у часе ўчорашніх парляманцкіх выбараў у Польшчы ўпэўненую перамогу атрымаў “Саюз дэмакратычных левых сілаў”


ВАРШАВА. Паводле папярэдніх дадзеных, у часе ўчорашніх парляманцкіх выбараў у Польшчы ўпэўненую перамогу атрымаў “Саюз дэмакратычных левых сілаў”. Аднак, набраных на гэты час 42% недастаткова, каб сфармаваць аднапартыйны ўрад. На другім месцы – “Грамадзянская пляцформа” – за якую прагаласавалі каля 13% выбаршчыкаў. Левыя таксама атрымалі бальшыню ў верхняй палаце польскага парляманту – Сэнаце. Уладны раней правы блёк “Салідарнасьць” набраў ня больш як 5.5% галасоў і гэткім чынам ягоныя прадстаўнікі ня трапілі ў парлямант. Канчатковыя вынікі выбараў чакаюцца ў сераду.
XS
SM
MD
LG