Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:33 ]  Прадстаўнікі НАТА ў Македоніі паведамілі, што альбанскія паўстанцы здалі каля 3.050 адзінак зброі


СКОП’Е. Сёньня афіцыйныя прадстаўнікі НАТА ў Македоніі паведамілі, што альбанскія паўстанцы здалі каля 3.050 адзінак зброі і больш як 180 тысячаў адзінак выбуховых прыладаў і боезапасаў. Першы этап мірнага разьвязаньня македонскага канфлікту – 30-дзённая місыя НАТА ў часе якой міратворцы мусяць сабраць 3.300 адзінак зброі – канчаецца ў сераду. Сёньня парлямант Македоніі ўзнавіў абмеркаваньне канстытуцыйных паправак, якія, у абмен на здачу зброі, пашыраюць правы этнічных альбанцаў краіны. Заўтра, у справе мірнага разьвязаньня, Македонію наведае Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан. Паведамляецца, што сёньня адзін альбанец загінуў і яшчэ адзін быў паранены, калі яны не прыпыніліся на кантрольна-прапускным пункце македонскіх сілаў.
XS
SM
MD
LG