Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:11 ]  Ізраільскія танкі ўварваліся мінулай ноччу на тэрыторыю Палестынскай аўтаноміі


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія танкі ўварваліся мінулай ноччу на тэрыторыю Палестынскай аўтаноміі ў Паласе Газа неўзабаве пасьля мінамётнага абстрэлу гэбрайскага пасяленьня. Прадстаўнік Ізраільскага войска паведаміў, што ўзброеныя палестынцы зрабілі два мінамётныя стрэлы па пасяленьню Кфар Даром, але ніхто не пацярпеў. Ён сказаў, што ізраільскае войска ўвайшло ў Дэір аль-Балах абсьледаваць тэрыторыю пасьля мінамётнай атакі, але пра наступствы нічога не сказаў. Учора міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў, што палестынскі бок не выконвае належным чынам дамову аб замірэньні на Блізкім Усходзе. Заява Пэрэса паставіла пад сумнеў заплянаваную на сёньня ягоную сустрэчу з палестынскім лідэрам Ясэрам Арафатам.Сваю няпэўнасьць што да магчымасьці правядзеньня сустрэчы выказаў і Арафат.
XS
SM
MD
LG