ВАРШАВА. Сёньня ў Польшчы адбываюцца парлямэнцкія выбары. Папярэднія вынікі стануць вядомымі заўтра.
Аналітыкі прагназуюць, што да ўлады вернуцца сацыял-дэмакраты пасьля чатырохгадовага знаходжаньня ў апазыцыі.
Чакаецца, што “лявіцы” Лешака Мільлера набяруць найбольшую колькасьць галасоў.
Але наўрад ці будзе магчымым сфармаваць першы ад 1989 году польскі некааліцыйны ўрад, без блякаваньня з кааліцыйным партнэрам.
Згодна з апытаньнямі грамадзкай думкі, кіруючы цяпер блёк на чале з “Салідарнасьцю” ня зможа набраць неабходных васьмі адсоткаў галасоў, каб увайсьці ў парлямэнт.