Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:06 ]  Папа Ян Павал Другі адслужыць сёньня імшу ў сталіцы Казахстану – Астане


АСТАНА. Чакаецца, што Папа Ян Павал Другі адслужыць сёньня імшу ў сталіцы Казахстану – Астане. На імшы мае прысутнічаць больш за 50 тысячаў пілігрымаў. Папа прыбыў у пераважна мусульманскую краіну ўчора. Папа заявіў пра сваё спадзяваньне зрабіць ўнёсак у экуміністычны дыялёг. У краіне зь пятнаццацімільённым насельніцтвам каталікоў ад двух да трох адсоткаў. Галоўныя рэлігіі ў Казахстане – іслям і рускае праваслаўе. Папа знаходзіцца зь аізытам на запрашэньне прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева. Ян Павал заклікаў вырашаць канфлікты ў сьвеце праз дыялёг, а ня сілу. Сёньня Папа сустрэнецца з Назарбаевым і ягонай сям”ёй, а таксама са студэнтамі Эўразійскага ўнівэрсытэту. З Казахстану Папа накіруецца ў Арменію на сьвяткаваньне адна тысяча сямісотай гадавіны ўсталяваньня хрысьціянства як дзяржаўнай рэлігіі.
XS
SM
MD
LG