Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:36 ]  Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў яшчэ раз заявіў пра падтрымку Масквы антыталібскаму Паўночнаму Альянсу


МАСКВА. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў сёньня яшчэ раз заявіў пра моцную падтрымку Масквы антыталібскаму Паўночнаму Альянсу ў Афганістане. Ён пацьвердзіў, што начальнік штабу расейскага войска Анатоль Квашнін сустрэўся сёньня ў Душанбэ з новым галоўнакамандуючым Паўночнага Альянсу Мухамадам Фахімам, які замяніў на гэтай пасадзе забітага Ахмэда Шаха Масуда. Тым часам прадстаўнікі Паўночнага Альянсу паведамілі, што сілы Альянсу наступаюць у правінцыі Саманган. Аддзелы этнічных узбэкаў пад камандаваньнем генэрала Абдула Дастума набліжаюцца да гораду Мазары-Шарыф. Паўночны Альянс паслаў дэлегацыю ў Рым, дзе жыве былы кароль Афганістану Захір Шах. Дэлегацыя правядзе зь ім перамовы наконт фармаваньня будучага ўраду краіны.
XS
SM
MD
LG