Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:34 ]  На поўначы Афганістану працягваюцца цяжкія баі паміж сіламі руху Талібан і апазыцыйным Паўночным Альянсам


КАБУЛ. На поўначы Афганістану працягваюцца цяжкія баі паміж сіламі руху Талібан і апазыцыйным Паўночным Альянсам. Сілы Альянсу наступаюць у правінцыі Саманган. Аддзелы этнічных узбэкаў пад камандаваньнем генэрала Абдула Дастума набліжаюцца да гораду Мазары-Шарыф. Дастум спадзяецца ўзяць горад у найбліжэйшыя дні. Начальнік штабу расейскага войска Анатоль Квашнін сустрэўся сёньня ў Душанбэ з новым галоўнакамандуючым Паўночнага Альянсу Мухамадам Фахімам, які замяніў на гэтай пасадзе забітага Ахмэда Шаха Масуда. На сустрэчы абмяркоўваліся магчымыя амэрыканскія ўдары па талібах. Паўночны Альянс паслаў дэлегацыю ў Рым, дзе жыве былы кароль Афганістану Захір Шах, каб правесьці зь ім перамовы наконт фармаваньня будучага ўраду краіны.
XS
SM
MD
LG