Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:31 ]  Пакістан не зьбіраецца разрываць дачыненьняў з талібамі


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан сёньня заявіў, што не зьбіраецца разрываць дачыненьняў з талібамі. Гэтая заява была зробленая пасьля сёньняшняга паведамленьня пра тое, што Аб’еднаныя Арабскія Эміраты спынілі свае сувязі з рухам Талібан. Прадстаўнік Міністэрства Замежных Справаў Пакістану зазначыў, што Ісьлямабад застаецца апошняй крыніцай узаемадзеяньня сусьветнай супольнасьці з талібамі. Тым часам Іран абвясьціў пра закрыцьцё мяжы з Афганістанам. Застаецца закрытая ўзбэцка-афганская мяжа. Уцекачоў з Афганістану не пускае Таджыкістан. Туркмэністан, які мае добрыя дачыненьні з талібамі, захоўвае традыцыйны нэўтралітэт і пакуль не заняў выразнай пазыцыі.
XS
SM
MD
LG