Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:29 ]  Міністар замежных справаў Ізраілю Пэрэс заявіў, што палестынскі бок не выконвае належным чынам умовы замірэньня


ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў сёньня, што палестынскі бок не выконвае належным чынам дамову аб замірэньні на Блізкім Усходзе. Сёньня на Заходнім Беразе Ярдану працягваліся перастрэлкі паміж ізраільскім войскам і палестынцамі. Заява Пэрэса паставіла пад сумнеў заплянаваную на заўтра ягоную сустрэчу з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам. У сустрэчы мае таксама ўзяць удзел міністар замежных справаў Францыі Юбэр Вэдрын. Сваю няпэўнасьць што да магчымасьці правядзеньня сустрэчы выказаў і Арафат.
XS
SM
MD
LG