Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:12 ]  Сустрэча міністра замежных справаў Ізраілю і лідара Палестынскае аўтаноміі застаецца пад пытаньнем


ЕРУСАЛІМ. Сёньня міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас сказаў, што палестынцы не трымаюцца блізкаўсходняга замірэньня ў здавальняючым аб’ёме. У сувязі з гэтым, пад пытаньнем застаецца сустрэча Пэраса зь кіраўніком Палестынскае Аўтаноміі Ясірам Арафатам, якія мусяць адбыцца пры ўдзеле міністра замежных справаў Францыі Ведрына. Арафат таксама няпэўны ў магчымасьці гэтай сустрэчы. Паводле палестынскага боку, намаганьні арганізаваць перамовы паміж Пэрасам і Арафатам працягваюцца. Тым часам узмацніліся міжнародныя намаганьні ў справе блізкаўсходняга разьвязаньня. Ёсьць небясьпека, што блізкаўсходні крызыс можа мець нэгатыўны ўплыў на стварэньне Злучанымі Штатамі міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі. ЦН-50;
XS
SM
MD
LG