Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:02 ]  Кангрэс Злучаных Штатаў ухваліў выдаткаваньне 15 мільярдаў даляраў на падтрымку авіялініяў ЗША


ВАШЫНГТОН. Кангрэс Злучаных Штатаў ухваліў выдаткаваньне 15 мільярдаў даляраў на падтрымку авіялініяў ЗША, якія зазналі вялікія страты ў выніку апошніх тэрактаў. Авіяперавозчыкі атрымаюць 5 мільярдаў даляраў у выглядзе простай фінансавай дапамогі, а таксама крэдытныя гарантыі на 10 мільярдаў даляраў. Пасьля трагічных падзеяў у ЗША палёты пасажырскіх самалётаў над тэрыторыяй краіны былі спыненыя на два дні. Аб’ёмы перавозак моцна зьнізіліся, а акцыі авіякампаніяў на фондавых біржах упалі ў цане. Абвешчана пра скарачэньне 100 тысячаў чалавек, якія працавалі ў грамадзянскай авіяцыі ЗША.
XS
SM
MD
LG