Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:46 ]  Кіраўніцтва Эўразьвязу выказала салідарнасьць са ЗША і заявіла пра гатовасьць падтрымаць антытэрарыстычную акцыю


БРУСЭЛЬ. Кіраўніцтва Эўрапэйскага Зьвязу выказала салідарнасьць са Злучанымі Штатамі і заявіла пра гатовасьць падтрымаць антытэрарыстычную акцыю. Лідары краінаў Эўразьвязу лічаць дзеяньні Вашынгтону цалкам апраўданымі і адпаведнымі рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН. Прэм’ер-міністар Бэльгіі Гі Вэрхофстадт, які старшыняваў у часе сустрэчы краінаў Эўразьвязу ў вярхох заявіў, што гэтыя дзеяньні павінны быць накіраванымі супраць краінаў, якія падртымліваюць і хаваюць тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG