Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:44 ]  Сёньня на Заходнім беразе Ярдану адбыліся сутычкі паміж палестынцамі і ізраільскімі вайскоўцамі


ЕРУСАЛІМ. Сёньня на Заходнім беразе Ярдану адбыліся сутычкі паміж палестынцамі і ізраільскімі вайскоўцамі. Перастрэлкі былі зафіксаваныя ля места Бэйт Джала і ў раёне лягеру ўцекачоў ля Бэтліему. У аўторак бакі абвесьцілі пра замірэньне, але сутычкі не спыніліся, хаця зьменшылася іхная інтэнсыўнасьць. Кіраўнік Палестынскае Аўтаноміі Ясір Арафат паведаміў, што на нядзелю заплянаваныя ягоныя перамовы зь мінстрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрасам. Аднак кіраўнік ізраільскага зьнешнепалітычнага ведамства заявіў, што такая сустрэча магчымая толькі пасьля 48 гадзінаў поўнага замірэньня. Учора Эўразьвяз вырашыў накіраваць на Блізкі Ўсход высокую дэлегацыю, каб дапамагчы разьвязаць канфлікт.
XS
SM
MD
LG