Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:18 ]  Эўразьвяз ладзіць новыя захады ў справе мірнага ўрэгуляваньня ізраільска-палестынскага канфлікту


БРУСЭЛЬ. Кіраўнікі краінаў Эўразьвязу на нарадзе ў пятніцу прынялі рашэньне накіраваць высокую дэлегацыю на Блізкі Ўсход на наступным тыдні з мэтай забесьпячэньня ўмоваў дзеля мірнага ўрэгуляваньня ізраільска-палестынскага канфлікту. Місія наведае Іран, Сырыю, Эгіпет, Ярдан і Савудаўскую Арабію. Пра гэта паведаміў прэм”ер-міністар Бельгіі Гі Вэрхоўстад. Місію ачоліць міністар замежных справаў Бельгіі Луі Мішэль. У горадзе Рамалах на Заходнім беразе Ярдану ўчора адбылася сустрэча міністра замежных справаў Турцыі Ісмаіла Джэма зь кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Ясэрам Арафатам. Джэм перадаў Арафату ліст прэм”ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона, у якім кіраўнік ізраільскага ўраду гаворыць пра намер аднавіць мірныя перамовы з палестынцамі, але пры ўмове, што будзе захоўвацца спыненьне вагню.
XS
SM
MD
LG