Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:59 ]  У Лёндане арыштаваныя 4 чалавекі, падазраваныя ў далучанасьці да тэрактаў у ЗША


ЛЁНДАН. Брытанская паліцыя паведаміла ўчора пра арышт трох мужчынаў і адной жанчыны, падазраваных у далучанасьці да тэрарыстычных актаў у ЗША. У заяве Скотлянд-Ярду гаворыцца, што трое былі арыштаваныя ў Лёндане, адзін – у Бірмінгэме. Усе затрыманыя дапрошваюцца ў антытэрарыстычным адзьдзеле паліцыі. Прадстаўнік паліцыі Джон Стывенс паведаміў, што ў Лёндане ўведзеныя вельмі строгія для мірнага часу захады бясьпекі. У выходныя дні дадаткова будуць патруляваць горад паўтары тысячы паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG