Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:54 ]  Расея гатовая да больш цеснага супрацоўніцтва з ЗША ў барацьбе супраць тэрарызму


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін лічыць, што сытуацыя, якая склалася ў сьвеце пасьля тэрарыстычных нападаў на ЗША, не прывядзе да маштабнай вайны. У інтэрвію нямецкаму тэлебачаньню напярэдадні ўвечары Пуцін сказаў, што ён ня верыць, што чалавецтва рухаецца да вялікага ваеннага супрацьстаяньня. Кіраўнік расейскай дзяржавы падкрэсьліў, што “вядучыя краіны сьвету гэтага не дазволяць”. Пуцін таксама сказаў, што расейскія службы бясьпекі гатовыя да больш цеснага супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі ў барацьбе супраць тэрарызму.
XS
SM
MD
LG