Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:09 ]  Міністэрства Замежных Справаў Беларусі выступіла з заявай у справе міжнароднага тэрарызму


МЕНСК. Міністэрства Замежных Справаў Беларусі выступіла з заявай, у якой гаворыцца: «Напярэдадні рыхтаванай Злучанымі Штатамі акцыі адплаты асобам, адказным за бесчалавечныя акты тэрору, урад Рэспублікі Беларусь заяўляе пра сваю цьвёрдую падтрымку узгодненых намаганьняў міжнароднай супольнасьці ў барацьбе з тэрарызмам. Рэспубліка Беларусь ніколі не давала і ня будзе даваць тэрарыстам фінансавай дапамогі, інфармацыі або прытулку, ня будзе аказваць ім арганізацыйную падтрымку і будзе актыўна супрацоўнічаць з усімі зацікаўленымі дзяржавамі ў мэтах адданьня правасудзьдзю арганізатараў і натхняльнікаў тэрарыстычных актаў», - гаворыцца ў заяве Міністэрства Замежных Справаў Беларусі.
XS
SM
MD
LG