Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:09 ]  Македонскі парлямэнт зацьвердзіў сёньня тры зь пятнаццаці паправак да канстытуцыі, якія маюць надаць шырэйшыя правы альбанскай меншыні


СКОП’Е. Македонскі парлямэнт зацьвердзіў сёньня тры зь пятнаццаці паправак да канстытуцыі, якія маюць надаць шырэйшыя правы альбанскай меншыні. Ухваленьне парлямэнтам канстытуцыйных рэформаў было адной з умоваў мірнага пляну, падпісанага ў мінулым месяцы. Узамен за гэта альбанскія паўстанцы абавязаліся здаць зброю і расфармаваць вайсковыя аддзелы. Паседжаньне парлямэнту працягнецца ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG