Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:06 ]  вайсковых аддзелаў афганскай апазыцыі выступіла ў падтрымку магчымых ваенных акцыяў Злучаных Штатаў супраць руху Талібан


ХАДЖА БАХАУДЫН (АФГАНІСТАН). Камандаваньне вайсковых аддзелаў афганскай апазыцыі выступіла ў падтрымку магчымых ваенных акцыяў Злучаных Штатаў супраць руху Талібан, аднак заявіла, што Паўночны Альянс хацеў бы захаваць сваю незалежнасьць. Адзін з камандзераў заявіў, што калі Амэрыка вырашыць іх заняволіць, яны будуць гатовыя ваяваць супраць Амэрыкі. Ваенны аташэ паўночнага Альянсу ў Таджыкістане Салех Мухамад Рэгістані сказаў, што вайсковыя аддзелы Паўночнага Альянсу распачалі наступ на горад Мазары-Шарыф на поўначы Афганістану. Ён пацьвердзіў, што да наступальнай апэрацыі далучыліся аддзелы генэрала Рашыда Дустума, лідэра узбэцкай меншыні ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG