Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:05 ]  Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў працягнула сёньня абмеркаваньне магчымых дзеяньняў у адказ на тэрарыстычныя напады


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў працягнула сёньня абмеркаваньне магчымых дзеяньняў у адказ на тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон. На мінулым тыдні Рада аднагалосна ўхваліла рэзалюцыю з выказам гатовасьці «ўжыць усе неабходныя захады», каб адказаць на напады. Пакуль што застаецца няясным, ці Вашынгтон будзе пытацца ў Рады Бясьпекі ААН дазволу на ваенную акцыю супраць талібаў. Хартыя ААН дае дзяржавам права на самаабарону, калі яны сталіся аб’ектам збройнага нападу.
XS
SM
MD
LG