Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:03 ]  Прэзыдэнтам Эстоніі абраны былы старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Эстонскай ССР


ТАЛІН. Калегія выбарцаў абрала сёньня Арнальда Руйтэля прэзыдэнтам Эстоніі. Руйтэль атрымаў 186 галасоў – на два болей, чым было неабходна, каб стаць другім прэзыдэнтам краіны пасьля аднаўленьня незалежнасьці ў 1991 годзе. 73-гадовы Руйтэль быў старшынём Вярхоўнага Савету Эстонскай ССР на момант абвяшчэньня незалежнасьці ад Савецкага Саюзу.
XS
SM
MD
LG