Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:02 ]  Колін Паўэл выказаў сваю задаволенасьць адзінствам пазыцыі Заходняга Паўшар’я ў дачыненьні да тэрарызму


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл, выступаючы сёньня на сустрэчы Арганізацыі Амэрыканскіх Дзяржаваў, выказаў сваю задаволенасьць адзінствам пазыцыі Заходняга Паўшар’я ў дачыненьні да тэрарызму. «Тэрарызм – наш агульны вораг. Мы мусім дзейнічаць разам супраць гэтай сусьветнай пошасьці і супраць усіх яго прыхільнікаў і памагатых», - сказаў дзяржсакратар Паўэл. У выніку тэрарыстычных нападаў мінулага тыдня загінулі грамадзяне 29-ці з 34-х дзяржаваў амэрыканскага кантынэнту.
XS
SM
MD
LG