Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:00 ]  Ўладзімір Рушайла заявіў сёньня ў Ашгабаце, што любая амэрыканская антытэрарыстычная апэрацыя мусіць быць «дакладная і не выходзіць за рамкі міжнароднага права»


АШГАБАТ. Сакратар расейскай Рады Бясьпекі Ўладзімір Рушайла заявіў сёньня ў Ашгабаце, што любая амэрыканская антытэрарыстычная апэрацыя мусіць быць «дакладная і не выходзіць за рамкі міжнароднага права», а ўдары супраць тэрарыстаў не павінны наносіць шкоды цывільнаму жыхарству. Сёньня Рушайла, які аб’яжджае краіны Сярэдняй Азіі, сустрэўся з прэзыдэнтам Туркмэністану Сапармуратам Ніязавым. Таджыкістан, Туркмэністан і Ўзбэкістан мяжуюць з Афганістанам і могуць зазнаць на сабе наступствы амэрыканскіх удараў.
XS
SM
MD
LG