Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:52 ]  Ідуць цяжкія баі паміж афганскім рухам Талібан і апазыцыйным Паўночным Альянсам на поўначы Афганістану


КАБУЛ. Паступаюць паведамленьні пра цяжкія баі паміж афганскім рухам Талібан і апазыцыйным Паўночным Альянсам на поўначы Афганістану. Ваенны аташэ Паўночнага Альянсу ў Таджыкістане Салех Мухамад Рэгістані сказаў, што мэта наступу – узяць паўночны горад Мазары-Шарыф. Ён пацьвердзіў, што да наступальнай апэрацыі далучыліся аддзелы генэрала Рашыда Дустума, лідэра узбэцкай меншыні ў Афганістане. Учора прэсавы сакратар афганскай апазыцыі Юнус Кануні сказаў, што ягоны ўрад падтрымае любыя акцыі Злучаных Штатаў супраць рэжыму талібаў, калі той адмовіцца выдаць падазраванага ў тэроры Усаму бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG