Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:06 ]  Мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліяні заявіў, што У выніку тэрарыстычных нападаў на будынкі Усясьветнага гандлёвага Цэнтру 11 верасьня зьніклі бязь зьвесткаў 6333чалавекі.


НЬЮ-ЁРК. Мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліяні заявіў, што ў выніку тэрарыстычных нападаў на будынкі Усясьветнага гандлёвага Цэнтру 11 верасьня зьніклі бязь зьвесткаў 6333чалавекі. Раней нью-ёркскія ўлады паведамлялі, што загінулі больш за 200 чалавек, зьніклых бязь звесткаў – 5 з паловай тысячаў. Паводле Джуліяні, новыя дадзеныя грунтуюцца на інфармацыі пра зьніклых бязь зьвесткаў замежных грамадзянаў, якія пададзеныя іхнымі ўрадамі. Падчас нападу на будынак Пэнтагону загінулі ці прапалі бязь зветкаў 188 чалавек, зь іх – 64 знаходзіліся на борце скрадзенага авіяляйнэру. 44 чалавекі загінулі ў выніку катастрофы ў Пэнсыльваніі чацьвертага скрадзенага самалёту.
XS
SM
MD
LG