Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:04 ]  Кофі Анан прызначыў камісію экспэртаў ААН у справе назіраньня за выкананьнем санкцыяў супраць Талібану


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар Арганізацыі Аб”еднаных Нацыяў Кофі Анан прызначыў камісію экспэртаў зь пяці чалавек дзеля назіраньня за выкананьнем уведзеных сёлета санкцыяў супраць кіруючага ў Афганістане руху Талібан. Экспэрты маюць арганізоўваць групы па правядзеньню санкцыяў у суседніх з Афганістанам краінах. Санкцыі былі ўведзеныя Радай Бясьпекі ў сувязі з адмоваю талібаў выдаць Усаму бін Ладэна і працягам падрыхтоўкі тэрарыстаў на кантралюемай Талібанам тэрыторыі. Генэральная Асамблея ААН прызначыла на 1 кастрычніка паседжаньне для абмеркаваньня новых шляхоў змаганьня зь міжнародным тэрарызмам. Абмеркаваньне працягнецца два-тры дні залежна ад колькасьці краінаў, якія выкажуць жаданьне ў ім удзельнічаць. Гэта будзе першы міжнародны форум, прысьвечаны пытаньням тэрарызму, пасьля трагічных падзеяў мінулага тыдня.
XS
SM
MD
LG