Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:19 ]  Бюро Галоўнага Камісара ААН у справах уцекачоў заклікала сёньня суседнія з Афганістанам краіны прыняць шукальнікаў прытулку


ЖЭНЭВА. Бюро Галоўнага Камісара ААН у справах уцекачоў заклікала сёньня суседнія з Афганістанам краіны прыняць шукальнікаў прытулку, якія ратуюцца ад пагрозы ваеннага ўдару. Бюро просіць надаць уцекачам часовы статус і абяцае дапамогу тым краінам, якія іх прымуць. У самым Афганістане на мяжы зрыву апынулася праграма харчовай дапамогі з прычыны таго, што краіну пакінула бальшыня супрацоўнікаў міжнародных гуманітарных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG